Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 29.07.2022 Украінскія штодзённыя перамогі

Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik

Узброеныя сілы Ўкраіны адбілі штурмы і наступ расейскіх войскаў на Аўдзееўскім напрамку, а на Славянскім напрамку нэўтралізавалі разведгрупу праціўніка — Генштаб.

✅ Украінскія вайскоўцы знішчылі чатыры склады боепрыпасаў у Геніцкім, Херсонскім, Кахоўскім і Берыслаўскім раёнах Херсонскай вобласці — камандаванне «Поўдзень».

✅ Узброеныя сілы таксама ўдарылі па складах боепрыпасаў расейцаў у акупаваных Ілавайску Данецкай вобласці і Брылёўцы Херсонскай вобласці, паведамілі ва Ўпраўленні стратэгічных камунікацый.

✅ Міністрка замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас, якая імкнецца замяніць прэм’ер-міністра Барыса Джонсана, заявіла, што стане «найвялікшым сябрам» Украіны, калі пераможа на выбарах на пасаду лідара кансерватараў.

✅ Германія перадасць Украіне 16 танкаў-мостаўкладальнікаў Biber. Іх можна выкарыстоўваць для пераадолення водных або іншых перашкод у баі.

✅ Паўночная Македонія перадае Ўкраіне савецкія танкі Т-72, ​​якія яна планавала вывесці з эксплуатацыі ў бліжэйшыя гады.

✅ Уладзімір Зяленскі прыбыў у Адэсу, дзе азнаёміўся з пагрузкай украінскага збожжа на збожжавоз, выказаўшы гатоўнасць Украіны выконваць збожжавае пагадненне. Туды таксама прыбылі амбасадары краін G7.

✅ Крэатыўны дырэктар брэнда Balenciaga Дэмна Гвасалія стаў амбасадарам фандрайзінгавай платформы United24 для дапамогі часова перамешчаным асобам. Balenciaga будзе прадаваць світшоты, грошы ад продажаў пойдуць на дапамогу.

✅ Уладзімір Зяленскі анансаваў стварэнне Каледжу Еўропы  ва Ўкраіне. Гэта ўстанова паслядыпломнай адукацыі, якая будзе рыхтаваць спецыялістаў для працы ва ўстановах ЕС.

✅ За першы дзень украінцы выкупілі траціну накладу паштовай маркі «Добры вечар, мы з Украіны». Дзякуючы продажу марак у філатэлістычнай інтэрнэт-краме Укрпошты і ў афіцыйных інтэрнэт-крамах на маркетплейсах удалося сабраць ахвяраванняў амаль на 1 млн грн. Гэтыя грошы будуць пералічаны ў дабрачынны фонд KSE Foundation і накіраваны на дабрачынныя ініцыятывы.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard