Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 28.08.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

Матэрыялы падрыхтавала: Mila 

 Агульныя баявыя страты расейцаў з пачатку ўварвання ва Украіну, паводле Генштаба, на раніцу 28 жніўня. Колькасць асабістага складу – каля 46 750 чалавек.

✅ Узброеныя сілы нанеслі ўдар па адной з найбуйнейшых вайсковых баз праціўніка на тэрыторыі завода «Автокольорлыт» у Мелітопале, паведаміў мэр горада Іван Фёдараў.

✅ Украінскія артылерысты пабілі па трох пунктах кіравання расейскіх вайскоўцаў у Херсоне і Дараўцы — ОК «Поўдзень». Таксама пацярпелі склады боепрыпасаў у Любімаўцы і Херсоне. Пацверджаныя страты праціўніка складаюць 11 акупантаў, 3 адзінкі бронетэхнікі і самаходная гаўбіца «Мста-С».

✅ У вайне з Расеяй Украіна паспяхова прымяняе амерыканскую канцэпцыю супраціву ROC (Resistance Operating Concept) — у прыватнасці, прыкметы яе выкарыстання бачныя ў серыі выбухаў у Крыме — CNN.

✅ Наступальныя магчымасці Расеі ў Херсонскай вобласці яшчэ больш пагоршыліся — Інстытут вывучэння вайны (ISW).

✅ У часова акупаванай Міхайлаўцы Запарожскай вобласці знойдзены мёртвым калабарант, які называў сябе «кіраўніком паліцыі» — Запарожская абласная вайсковая адміністрацыя.

✅ Пентагон пашырыў выкарыстанне марскога транспарту для дастаўкі зброі ва Украіну — The Washington Post.

✅ Кіраўнікі МЗС краінаў Эўразьвязу на наступным тыдні падчас нефармальнай сустрэчы ў Празе рыхтуюцца падтрымаць прыпыненьне пагадненьня аб спрошчаным візавым рэжыме з Расеяй, якое абмяжуе для расейцаў магчымасьці паездак у краіны Эўразьвязу – Financial Time.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard