Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 26.08.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

Матэрыялы падрыхтавала: Mila 

 Агульныя баявыя страты расейцаў з пачатку ўварвання ва Украіну, паводле Генштаба на раніцу 26 жніўня. Колькасць асабістага складу каля 46 250 чалавек.

✅ Расейцы вялі наступальны бой каля Саледара, Бахмута і Кадэмы (на Бахмуцкім напрамку), але беспаспяхова  —  Генштаб.

✅ Запарожская АЭС зноў выпрацоўвае электраэнергію ва ўкраінскую сетку — адзін са спыненых у чацвер энергаблокаў падключаны да сеткі і цяпер дабаўляе магутнасць.

✅ У акупаваным Херсоне прагрымелі выбухі — расейцы заявілі, што спрацавала СПА, але мясцовыя Telegram-каналы апублікавалі відэа новых удараў па Антонаўскім мосце.

✅ Узброеныя сілы Ўкраіны абстралялі Дар’еўскі мост праз раку Інгулец у Херсонскай вобласці, у выніку чаго яго эксплуатацыя была спыненая.

✅ Чарговая «бавоўна»: у Мелітопальскім раёне Запарожскай вобласці прагрымелі выбухі на варожых складах — мэр Мелітопаля Іван Фёдараў.

✅ У акупаванай Кадзееўцы на Луганшчыне ўкраінскія байцы знішчылі каля 200 расейскіх дэсантнікаў, нанёсшы ўдар па базе акупантаў у гатэлі «Данбас», — кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Гайдай.

✅ 26 жніўня ў акупаваным Бярдзянску прагрымеў выбух — ад аскепкавых раненняў загінуў так званы «намеснік начальніка ДАІ» горада Аляксандр Калеснікаў.

✅ Следчыя СБУ абвясцілі аб падазрэнні Рамзана Кадырава па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Ўкраіны.

✅ Генеральны дырэктар Baykar Makina Халук Байрактар ​​заявіў, што «не можа быць гаворкі» аб продажы іх беспілотнікаў у Расею, незалежна ад прапанаванай сумы.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard