Новини Української Жіночої Варти 24.07.2022 Українські щоденні перемоги.

Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 24.07.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

Матэрыялы падрыхтавала: Mila 

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Ўкраіну расейскае войска «дэмілітарызавалася» на 39 520 вайскоўцаў, якія былі ліквідаваныя.

 У ноч на 24 ліпеня ўкраінскія вайскоўцы знішчылі батарэю расейскай ЗРК С-300, размешчаную на часова акупаванай частцы Херсонскай вобласці.

✅ На аэрадроме акупаванага Мелітопаля адбыліся выбухі, а ў Мелітопальскім раёне пашкоджаная чыгунка, па якой расейцы перавозілі вайскоўцаў і тэхніку — мэр горада Іван Фёдараў.

 ✅ Супрацоўнікі ваеннай контрвыведкі Службы бяспекі Ўкраіны з дапамогай ударнага беспілотніка знішчылі расейскі танк Т-72 і 15 акупантаў, якія збіраліся на ім паглядзець кінафільм.

  ✅ Узброеныя сілы знішчылі пад Лісічанскам атрад сахалінскага АМАПу — знішчана не менш за 12 расейцаў.

✅ Украінскія сілы, імаверна, рыхтуюцца да пачатку або ўжо перайшлі ў контрнаступ у Херсонскай вобласці — Інстытут вывучэння вайны (ІВВ). Зяленскі заявіў, што Узброеныя сілы Украіны крок за крокам прасоўваюцца ў Херсонскай вобласці.

✅ У Польшчы сабралі ўсю суму на «Байрактар» для Ўкраіны. Унеслі свой уклад больш за 200 тысяч чалавек. Да канца кампаніі па зборы сродкаў засталося 4 дні.

 ✅ Старшыня камітэту па ўзброеных сілах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Адам Сміт заявіў, што Ўкраіна можа атрымаць агулам 25-30 зенітных ракет ад ЗША і іх саюзнікаў.

Паводле яго слоў, гэта будзе спалучэнне HIMARS і некалькіх сістэм MLRS з Вялікабрытаніі і іншых краін.

✅ Злучаныя Штаты сур’ёзна разглядаюць пытанне аб прызнанні Расеі дзяржавай-спонсарам тэрарызму, заявіла амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Брыджыт Брынк.

 ✅ Брытанскі прэм’ер-міністр Джонсан хоча здзейсніць трэцюю паездку ва Ўкраіну падчас поўнамаштабнага расейскага ўварвання, каб пабачыцца з Зяленскім, перш чым пакінуць Даўнінг-стрыт.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

 

UWG NEWS – Olena Biletska