Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 24.06.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

За мінулыя суткі Узброеныя Сілы Ўкраіны знішчылі 100 акупантаў. Усяго з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі страты расейскіх захопнікаў дасягнулі 34 530 чалавек.

✅ Украіна афіцыйна атрымала статус краіны-кандыдата на сяброўства ў ЕС — рашэнне падтрымалі кіраўнікі ўсіх 27 краін-сябраў.

✅ Украінскія вайскоўцы адбілі штурм паўднёвай ускраіны Лісічанска і на двух напрамках Харкаўскай вобласці. Таксама ў выніку наступу Узброеных сіл Украіны частка расейскіх вайскоўцаў пакінула абарончыя пазіцыі ў раёне населенага пункта Херсонскай вобласці, паведамляе Генштаб.

✅ У Херсоне ў машыне падарвалі калабаранта. Як піша «Украінская праўда», гаворка ідзе пра Дзмітрыя Саўлучэнка — прадстаўніка прарасійскай так званай абласной адміністрацыі, чыноўніка моладзевай арганізацыі «Нова Русь». Паводле папярэдніх звестак, ён памёр.

✅ Дэсантнікі паведамілі аб знішчэнні сіламі супрацьпаветранай абароны расейскага разведвальна-штурмовага верталёта Ка-52 «Алігатар» на ўсходнім напрамку.

✅ Злучаныя Штаты абвясцілі пра новы транш ваеннай дапамогі Ўкраіне ў памеры 450 мільёнаў долараў. У пакет уваходзяць новыя РСЗА HIMARS, патрульныя катэры, дзясяткі тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў, а таксама ўзбраенне і абсталяванне.

✅ Па выніках саміту Еўрапейская рада прыняла рашэнне надаць Украіне макрафінансавую дапамогу ў памеры да 9 мільярдаў еўра. Лідары ​​ЕС таксама пагадзіліся ўзмацніць санкцыі супраць РФ і працягнуць ваенную дапамогу Украіне.

✅ «Ніхто не будзе будаваць нам Еўрапейскую Ўкраіну акрамя нас», — Уладзімір Зяленскі разлічвае, што Вярхоўная Рада ў першую чаргу прыме законы аб еўраінтэграцыі.

✅ Амерыканскі вытворца сеткавага абсталявання Cisco Systems Inc абвясціў пра закрыццё бізнесу ў Расеі.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard