Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 21.07.2022 Украінскія штодзённыя перамогі

Матэрыялы падрыхтавала: Mila 

 За 148 дзён вайны ва Ўкраіне Расея страціла ўжо 38 850 вайскоўцаў, 1704 танкі, 710 БПЛА і 859 артылерыйскіх сістэм.

✅ На поўдні ўкраінскія абаронцы выканалі 200 агнявых заданняў, знішчыўшы 111 акупантаў, камандныя і камандна-назіральныя пункты, склады і тэхніку праціўніка.

✅ Украінскія вайскоўцы адбілі штурмавыя дзеяньні расейскіх войскаў у накірунку Лісічанскі НПЗ — сяло Івана-Дар’еўка Бахмуцкага раёну, а таксама на напрамках Клінава — Вяршына і Міронаўка — Вуглегірская ТЭЦ.

✅ Кіраўнік MI6 лічыць, што РФ «вось-вось вычарпае свой патэнцыял» ва Ўкраіне. «Наша ацэнка заключаецца ў тым, што ў бліжэйшыя некалькі тыдняў расейцам будзе станавіцца ўсё цяжэй пастаўляць працоўную сілу. Ім давядзецца ўзяць пэўную паўзу, і гэта дасць украінцам магчымасць нанесці ўдар у адказ», — заявіў кіраўнік брытанскай выведкі Рычард Мур.

✅ Гэтай зімой Міжнародны крымінальны суд можа пачаць разгляд першай справы аб ваенных злачынствах Расеі ва Ўкраіне — Bloomberg.

✅ Злучаныя Штаты разам з партнёрамі і саюзнікамі паабяцалі перадаць Украіне больш за 20 ракет класа «зямля-паветра» HIMARS, 12 з якіх ужо знаходзяцца на тэрыторыі Украіны.

✅ У бліжэйшыя тыдні Вялікабрытанія паставіць Украіне дзясяткі артылерыйскіх установак, сотні беспілотных лятальных апаратаў і 1600 адзінак супрацьтанкавай зброі, заявіў міністр абароны Бэн Уоллес.

✅ Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі новы пакет санкцый супраць Расеі, які ўключае забарону на імпарт расейскага золата — пра гэта заявіла прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Вялікабрытанія таксама забараніла імпарт золата з РФ, з 10 жніўня забараняе імпарт расейскага вугалю, а з 31 снежня адмовіцца ад расейскай нафты.

✅ Падчас чацвёртага пасяджэння кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны, вядомай як «Рамштайн», партнёры Ўкраіны ўзгаднілі новыя абавязацельствы адносна паставак зброі, боепрыпасаў, а таксама падрыхтоўкі ўкраінскіх байцоў — міністр абароны Рэзнікаў.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard