Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 20.07.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik 

Расея ў захопніцкай вайне супраць Украіны страціла ўжо 38 750 вайскоўцаў, 1700 танкаў, 3905 ББМ і 703 беспілотнікі.

✅ Украінскія вайскоўцы нанеслі значныя страты акупантам пры спробе прасунуцца ў накірунках Грыгораўкі, Спірнага і Івана-Дар’еўкі на Данеччыне — Генштаб.

✅ У раёне Новай Кахоўкі зенітна-ракетныя войскі ВПС збілі расейскі знішчальнік.

✅ Узброеныя сілы Украіны знішчылі сучасную радыёлакацыйную станцыю расейцаў «Падлёт» у пасёлку Лазурнае Херсонскай вобласці. Паведамляецца, што станцыя расейцаў была знішчаная больш чым за 100 км ад пазіцый, якія зараз займаюць Узброеныя сілы.

✅ Расейскія СМІ паведамілі, што ВС Украіны другі раз за два дні ўдарылі па Антонаўскім мосце ў Херсоне — цяпер акупанты заявілі, што яго трэба закрыць. Антонаўскі мост — важная транспартная артэрыя, па якой акупанты дастаўляюць тэхніку і боепрыпасы з акупаванага Крыма.

✅ Падчас візіту ў Львоў намеснік міністра замежных спраў Венгрыі заявіў, што Будапешт гатовы прапусціць праз сваю тэрыторыю ўсю дапамогу, якую іншыя краіны аказваюць Украіне, у тым ліку ваенную.

✅ ЗША і саюзнікі пачынаюць вывучаць магчымасць падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў, каб дапамагчы Кіеву стварыць абноўленыя Вайскова-паветраныя сілы — кіраўнік штаба ВПС ЗША генерал Чарльз Браўн.

✅ Міністр абароны ЗША Лойд Осцін падчас чацвёртай сустрэчы ў фармаце «Рамштайн» заявіў, што новы пакет дапамогі Украіне будзе ўключаць чатыры HIMARS. Такім чынам, агульная колькасць HIMARS, пастаўленых Украіне, дасягне шаснаццаці. У пакет таксама ўвойдуць боепрыпасы для рэактыўных сістэм залпавага агню і артылерыі.

✅ Амбасадары ЕC узгаднілі сёмы пакет санкцый супраць РФ — ён уключае частковую забарону на расейскае золата, у тым ліку залатыя ювелірныя вырабы. Новыя санкцыі ўступяць у сілу заўтра.

✅ Мінабароны Літвы збіраецца перадаць Украіне дадатковыя бронетранспарцёры М113 і М577, а таксама боепрыпасы.

✅ Камандаванне Паўночнага флоту Расtйскай Федэрацыі праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў сувязі з вельмі нізкім узроўнем воінскай дысцыпліны ў частках, квітнее п’янства і непадпарадкаванне загадам камандзіраў — Генштаб.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard