Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 2.08.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik

⠀⠀Украінскія войскі ўжо вызвалілі ад расейскай акупацыі 53 населеныя пункты Херсонскай вобласці.

⠀⠀✅ Украінскія вайскоўцы абясшкодзілі разведгрупу праціўніка на Славянскім накірунку, а таксама адбілі штурм расейцаў на Бахмуцкім накірунку, працягваюцца баі ў Аўдзееўскім раёне — Генштаб.

⠀⠀✅ Украінскія абаронцы адбілі варожы штурм на Бахмуцкім, Харкаўскім, Краматорскім, Паўднёвабузскім і Аўдзееўскім кірунках.

⠀⠀✅ Узброеныя сілы Ўкраіны на поўдні знішчылі варожы зенітна-ракетны комплекс «ТОР».

⠀⠀✅ Еўрасаюз пералічыў Украіне 1 мільярд еўра новай надзвычайнай макрафінансавай дапамогі.

⠀⠀✅ Газавая залежнасць Аўстрыі ад Расеі ўпала з 80% да ніжэй за 50% — урад.

⠀⠀✅ Бельгія замарозіла 50,5 мільярдаў еўра сродкаў, якія належаць людзям, кампаніям і іншым юрыдычным асобам, якія трапілі пад санкцыі пасля ўварвання Расеі ва Ўкраіну.

⠀⠀✅ Фінскі моладзевы рух Kokoumusnuoret («Нацыяналістычная моладзь») набыў білборд каля мяжы з РФ і размясціў там рэкламу, якая нагадвае пра ваенныя дзеянні Расеі ва Украіне. Kokoumusnuoret адзначае, што ў апошнія тыдні ўсё больш турыстаў з РФ атрымліваюць візы для паездак у Фінляндыю. Рух заклікае ўрад забараніць выдачу віз расейцам.

⠀⠀✅ Зяленскі і Макрон правялі паўтарыгадзінную размову — падчас яе прэзідэнт Украіны папрасіў свайго французскага калегу паспрыяць разблакаванню 8 мільярдаў еўра макрафінансавай дапамогі з боку ЕС.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard