Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 14.08.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

Матэрыялы падрыхтавала: Mila 

 Украінскія вайскоўцы адбілі штурмы акупантаў на Славянскім, Краматорскім і Аўдзееўскім кірунках, а расейскія войскі мелі частковы поспех на Бахмуцкім накірунку — Генштаб.

✅ У ноч на нядзелю Узброеныя сілы Ўкраіны нанеслі новы ўдар па Антонаўскім мосьце ў Херсонскай вобласці — камандаваньне акупантаў уцякло на левы бераг, паведаміла прэс-сакратар Сіл абароны поўдня Гуменюк.

✅ «Мы не губляем ні дня — мы зніжаем патэнцыял акупантаў», — Зяленскі адзначае «добрыя навіны» адносна знішчэння сіл і сродкаў акупантаў на поўдні.

✅ Узброеныя сілы Ўкраіны разграмілі пятую частку падраздзяленняў расейскіх войскаў, якія ўдзельнічаюць у вайне ва Ўкраіне — Залужны.

✅ Некалькі магутных выбухаў прагрымелі ў суботу ў акупаваным горадзе Новая Кахоўка Херсонскай вобласці.

✅ Прэзідэнт Латвіі Эгіл Левітс падтрымаў ідэю забараніць выдачу турыстычных віз расейцам у ЕС. Латвія разам з Фінляндыяй, Эстоніяй, Чэхіяй і іншымі краінамі павінна прад’явіць адпаведнае патрабаванне на ўзроўні ЕС.

✅ 42 краіны свету заклікалі расею вывесьці сваіх вайскоўцаў з Запарожскай АЭС, падкрэсліўшы, што іх прысутнасць там стварае пагрозу для яе бяспечнай працы.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard