Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 10.08.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

Матэрыялы падрыхтавала: Mila 

 Ваенна-паветраныя сілы Украіны мяркуюць, што ў выніку выбухаў 9 жніўня на аэрадроме ў акупаваным Крыме знішчаны склад авіяцыйнага ўзбраення і каля дзясятка самалётаў.

✅ «Вайна Расеі супраць Украіны пачалася з захопу Крыма і скончыцца яго вызваленнем», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

«Украіна вызваліць Крым ваенным шляхам, і разбурэнне Крымскага моста з’яўляецца для гэтага неабходнай мерай», — пракаментаваў выбухі на паўвыспе генерал-маёр Узброеных сіл Украіны Дзмітро Марчанка.

✅ Кахоўскі мост у Херсонскай вобласці стаў непрыдатным пасля абстрэлу яго Ўзброенымі сіламі Украіны ў ноч на 8 жніўня — Камандаванне «Поўдзень».

✅ Цягам апошніх дзён Нямеччына перакінула ва Ўкраіну яшчэ чатыры зенітныя ўстаноўкі Gepard, 49 тысяч снарадаў, а таксама 10 бронемашын HMMWV.

✅ Міністэрства абароны Даніі абвясціла, што далучыцца да ініцыятывы Вялікабрытаніі па навучанні ўкраінскіх вайскоўцаў.

✅ Сузаснавальнік шведскага аддзялення Amnesty International Пэр Вестберг абвясціў, што пакідае арганізацыю праз нязгоду са справаздачай аб Узброеных сілах Украіны — ён належаў да арганізацыі амаль шэсцьдзесят гадоў.

✅ Кіраўнікі МЗС «Вялікай сямёркі» апублікавалі заяву з нагоды сітуацыі на Запарожскай АЭС — патрабуюць ад расеі неадкладна вярнуць кантроль над АЭС Украіне.

✅ Белы дом, каментуючы выбухі на аэрадроме, заявіў, што падтрымлівае намаганні Ўкраіны па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard