Вищий антикорупційний суд конфіскував статки путінського олігарха Володимира Євтушенкова

Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 1.09.2022 Украінскія штодзённыя перамогі

Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik

Агульныя баявыя страты расейцаў з пачатку ўварвання ва Украіну, паводле Генштаба на 1 верасня. Колькасць асабістага складу – каля 48 350 чалавек.

✅ На паўднёвых рубяжах абароны ўкраінскія вайскоўцы знішчылі больш за 200 расейцаў, 6 складоў варожых боепрыпасаў праціўніка, вайсковай тэхнікі і ўзбраення захопнікаў — Аператыўнае камандаванне «Поўдзень».

✅ Узброеныя сілы Ўкраіны перашкодзілі акупантам пабудаваць новую пантонную пераправу каля Дар’еўкі, а таксама нанесьлі ўдары па Кахоўскім мосьце ў Херсонскай вобласьці — Аператыўнае камандаванне «Поўдзень».

✅ Місія МАГАТЭ прыбыла на Запарожскую АЭС, паведамілі ў «Энергаатаме». Зараз на ЖАЭС засталіся 5 прадстаўнікоў місіі — чакаецца, што яны прабудуць там да 3 верасня.

✅ Найвышэйшы антыкарупцыйны суд канфіскаваў багацце пуцінскага алігарха Уладзіміра Еўтушэнкава — гэта першае падобнае рашэнне ўкраінскага суда.

✅ Паводле новых дадзеных амэрыканскай выведкі, Расея адчувае «сур’ёзны дэфіцыт жывой сілы» ў вайне супраць Украіны і пачне вярбоўку асуджаных — Associated Press, CNN.

✅ Эстонія імкнецца ў бліжэйшыя тыдні прыняць працэдуры, паводле якіх большасць расейцаў не змогуць уязджаць на яе тэрыторыю — кіраўнік МЗС Урмас Рэйнсалу.

✅ Кіраўнік МЗС Нідэрландаў Вопке Хёкстра заявіў, што Украіна павінна выйграць вайну з Расеяй і падкрэсліў неабходнасць аказваць падтрымку Кіеву столькі, колькі неабходна.

 ✅ Германія не здыме санкцыі з Расеі, нават калі немцы выйдуць пратэставаць праз высокія кошты на электраэнергію — кіраўніца МЗС Анналена Бербок.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard