Два безпілотники Байрактар за 3 доби знищили і пошкодили російської військової техніки на 28,35 млн доларів

Навіны Ўкраінскай Жаночай Гвардыі 3.09.2022 Украінскія штодзённыя перамогі

Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik

Два беспілотнікі Bayraktar за 3 дні знішчылі і пашкодзілі расейскай ваеннай тэхнікі на $28,35 млн — галоўнакамандуючы Ўзброенымі Сіламі Ўкраіны Валерый Залужны.

✅ Ўзброеныя Сілы Ўкраіны ўзялі ў палон трох расейцаў і ўдарылі па пантоннай пераправе каля Казацкага — Аператыўнае камандаванне «Поўдзень».

✅ Украінскія абаронцы знішчылі жывую сілу расейцаў на Запарожскім накірунку — паводле звестак выведкі, калона варожых грузавікоў, адна з якіх была запоўненая целамі загінулых, накіроўвалася ў бок Бярдзянска, дзе дыслакуецца крэматорый.

✅ У ноч на 3 верасня падраздзяленні супрацьпаветранай абароны збілі пяць з пяці ракет «Калібр», якімі расейцы білі па Дняпры.

✅ У акупаваным Херсоне прагрымела некалькі вельмі магутных выбухаў — мясцовыя жыхары паведамілі, што ВСУ знішчылі комплекс адпачынку, дзе жылі акупанты і калабаранты.

✅ У горадзе Алешкі пад Херсонам падарваны склад з боепрыпасамі расейскіх акупантаў – мэр гораду Яўген Рышчук і прэс-сакратар Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Братчук.

✅ Байдэн просіць Кангрэс выдзеліць Украіне 11,7 мільярдаў даляраў у якасці экстранай дапамогі.

✅ Экс-генеральны сакратар НАТА і экс-прэм’ер-міністр Даніі Андэрс Фог Расмусэн заклікае ЗША без ваганняў дапамагчы Украіне ў памеры, які дазволіць ёй перамагчы і забяспечыць трывалы мір – на той падставе, што гэта ў інтарэсах саміх Злучаных Штатаў.

✅ Брытанская выведка паведамляе, што дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў у Херсонскай вобласці сталі пэўнай тактычнай нечаканасцю для праціўніка, і расейскаму камандаванню неўзабаве трэба будзе зрабіць выбар, куды перакінуць наяўныя ў іх рэзервы.

✅ Гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі пацвердзіў, што пасля заканчэння місіі на Запарожскай АЭС застануцца два прадстаўнікі арганізацыі. Перад візытам місіі МАГАТЭ на ЗАЭС расейскія акупанты вывелі прынамсі частку сваіх сілаў, гэта пацвердзіў гендырэктар арганізацыі.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard