Навіны Ўкраінскай Жаночай Гвардыі 22.06.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

З пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі Ўзброеныя Сілы Ўкраіны знішчылі каля 34 230 акупантаў, 3 614 БТРаў і 182 расейскія вайсковыя верталёты.

✅ Украінская армія ўмацоўвае абарону ў Луганскай вобласці і паступова вызваляе Херсоншчыну — Зяленскі.

✅ Украінскія абаронцы знішчылі «элітныя» падраздзяленні заходняй ваеннай акругі РФ, а выжылі толькі тыя жаўнеры, якія адмовіліся атакаваць Украіну — пра гэта сведчыць перахоп размоў акупантаў.

✅ Украіна ў значнай ступені нейтралізавала здольнасць Расеі кантраляваць Чорнае мора ў паўночна-заходняй частцы — гаворыцца ў аглядзе брытанскай разведкі.

✅ Украіна разлічвае выканаць рэкамендацыі Еўракамісіі па наданні статусу кандыдата ў ЕС да канца года,— заявіла віцэ-прэм’ерка па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Вольга Стэфанішына.

✅ Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісліца заявіў аб неабходнасці пакласці канец расейскаму фашызму і нагадаў, што ў свой час не было галасавання аб прыёме Расеі ў ААН замест СССР.

✅ Прэм’ер-міністр Злучанага Каралеўства Борыс Джонсан перасцярог сваіх партнёраў ад любых саступак Расеі, сцвярджаючы, што яны могуць прывесці да катастрофы.

✅ Зяленскі падпісаў закон аб ратыфікацыі Стамбульскай канвенцыі ва Ўкраіне.

«Яе асноўны змест просты, але надзвычай важны. Гэта абавязацельства абараняць жанчын ад гвалту і розных формаў дыскрымінацыі. Мы падзяляем еўрапейскія каштоўнасці. Для нас жыццё і здароўе чалавека з’яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю”, — сказаў Прэзідэнт.

✅ «Вярніся жывым» стаў першым ва Ўкраіне дабрачынным фондам, які атрымаў афіцыйнае права купляць ваенныя тавары з-за мяжы.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard