Навіны Ўкраінскай Жаночай Гвардыі 19.07.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

 Украіна здолела стабілізаваць сітуацыю на полі бою, яна цалкам пад кантролем — пра гэта галоўнакамандуючы Залужны заявіў у размове са старшынём Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генералам Маркам Мілі.

✅ Узброеныя сілы Херсонскай вобласці нанеслі ўдары па складах узбраення, тэхнікі і боепрыпасаў у Райскім раёне і па складзе боепрыпасаў у раёне Берыслава, аб’екты знішчаныя.

 ✅ Байцы спэцыяльнага атраду Нацыянальнай гвардыі ва ўзаемадзеянні з дэсантнікамі знішчылі групу расейскіх вайскоўцаў пад Славянскам на Данеччыне.

 ✅ Расея страціла ў захопніцкай вайне ва Ўкраіне ўжо каля 38 550 вайскоўцаў, 1691 танк, 3892 баявыя бронемашыны і 851 артылерыйскую сістэму.

 ✅ Расея сутыкаецца з сур’ёзным дэфіцытам жывой сілы ў вайне супраць Украіны і разрываецца паміж Данбасам і Херсонам, што запавольвае яе прасоўванне — паведамляе брытанская выведка.

 ✅ Выканаўчы дырэктар турэцкай кампаніі Baykar Makina Халюк Байрактар ​​заявіў, што ніколі не дазволіць прадаваць Расеі беспілотнікі Bayraktar і падтрымлівае Ўкраіну ў яе барацьбе за суверэнітэт і незалежнасць.

 ✅ Ірландыя прыпыніла бязвізавы рэжым для ўцекачоў з 20 краін Еўропы, каб вызваліць месца для ўкраінцаў.

 ✅ Падчас візіту ў Львоў намеснік міністра замежных спраў Венгрыі заявіў, што Будапешт гатовы прапусціць праз сваю тэрыторыю ўсю дапамогу, якую іншыя краіны аказваюць Украіне, у тым ліку ваенную.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

 

UWG NEWS – Olena Biletska