russia ukraine war

Ўкраінскі крызісны медыя-цэнтр. Ўкраіна пад агнём – Дайджэст № 8

Ўкраінскі крызісны медыя-цэнтр. Ўкраіна пад агнём – Дайджэст № 8, 2 сакавіка 2022. Расейскія ваенныя злачынствы ва Ўкраіне. Факты і доказы
2 сакавіка расійскія захопнікі абстралялі цэнтр Харкава. Шмат будынкаў было разбурана. Чатыры ўкраінцы загінулі, яшчэ дзевяць – былі раненыя. Крыніца: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны.


1-2 сакавіка расейскія ВПС разбамбілі некалькі аб’ектаў у Харкаўскай вобласці. Загінуў 21 украінец, 112 – былі раненыя. Расейскі самалёт быў збіты ўкраінскай зенітнай сістэмай. Крыніца: Харкаўскае абласное ваеннае ўпраўленне.
Увечары 1 сакавіка расійскія захопнікі абстралялі Жытомір. Трое мірных жыхароў загінулі і 16 – былі раненыя (у тым ліку – 7 дзяцей). Крыніца: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Ўкраіны.


2 сакавіка расейскія ракеты трапілі ў шпіталь ў Чарнігаве. Крыніца: мясцовыя ўлады.

1 сакавіка ў раёне Прыморскага Запарожскай вобласці расійскія акупанты абстралялі грамадзянскі аўтамабіль. Двое жыхароў загінулі. Крыніца: мясцовыя ўлады.