132 civilians were killed, and 619 more were injured by russian shelling since the beginning of the large-scale invasion of Ukraine

Дайджэст 167 8 жніўня 2022 г. Ваенныя злачынствы расеі ва Ўкраіне Факты і доказы

132 мірныя жыхары загінулі, яшчэ 619 атрымалі раненні ў выніку расейскіх абстрэлаў Мікалаева з пачатку шырокамаштабнага ўварвання ва Ўкраіну. Пашкоджана больш за 1200 дамоў. Горад размешчаны недалёка ад лініі фронту; расейскія агрэсары абстрэльваюць яго кожны дзень.

Крыніца: мэр Мікалаева.

 

#BuchaMassacre 419 украінцаў, у тым ліку 12 дзяцей, былі забітыя ў горадзе Буча Кіеўскай вобласці ў лютым і сакавіку падчас расейскай акупацыі. Большасць з іх былі расстраляныя расейскімі войскамі.

BuchaMassacre photo 419 Ukrainians, including 12 children, were killed in the town of Bucha, Kyiv region, in February and March, during the russian occupationКрыніца: мясцовая ўлада.

 

Ранкам 7 жніўня расейскія акупанты абстралялі жылыя кварталы горада Харкава. Адзін мірны жыхар загінуў, яшчэ адзін атрымаў раненні.

In the morning of August 7, russian invaders shelled the residential areas of the city of Kharkiv. A civilian was killed, and one more was injuredКрыніца: мясцовая ўлада, Харкаўскае абласное ўпраўленне паліцыі.

 

Ранкам 8 жніўня расійскія агрэсары абстралялі прыгранічнае сяло Кацярынаўка Шосткінскага раёна Сумскай вобласці. Загінула мірная жыхарка.

In the morning of August 8, russian aggressors shelled borderline village of Katerynivka, Shostka district, Sumy region photo 1

In the morning of August 8, russian aggressors shelled borderline village of Katerynivka, Shostka district, Sumy region 2

Крыніца: пракуратура Сумскай вобласці.

 

7 жніўня ў прыфрантавых раёнах Харкаўскай вобласці ў выніку расейскіх абстрэлаў загінулі прынамсі двое мірных жыхароў, яшчэ чацвёра былі параненыя.

On August 7, at least two civilians were killed, and four more were injured by russian shelling in the frontline areas of the Kharkiv region 1

On August 7, at least two civilians were killed, and four more were injured by russian shelling in the frontline areas of the Kharkiv region 2

Крыніца: Харкаўская абласная вайсковая адміністрацыя, Харкаўскае абласное ўпраўленне паліцыі.

 

расейскія агрэсары працягваюць моцныя абстрэлы, авіяўдары і спробы наступу ў Данецкай вобласці. 7 жніўня загінулі пяцёра мірных жыхароў, яшчэ 17 атрымалі раненні. Пашкоджана больш за 20 дамоў. Працягваецца эвакуацыя мірных жыхароў.

. On August 7, five civilians were killed, and 17 more were injured. More than 20 houses were damaged 1

. On August 7, five civilians were killed, and 17 more were injured. More than 20 houses were damaged 2

. On August 7, five civilians were killed, and 17 more were injured. More than 20 houses were damaged 3

Крыніцы: кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі, Данецкае абласное ўпраўленне паліцыі.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard