Дайджэст 153 25 ліпеня 2022 г. Расейскія ваенныя злачынствы ва Ўкраіне Факты і доказы

37 работнікаў медыя былі забітыя ва Ўкраіне расейскімі агрэсарамі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Восем з іх загінулі пры выкананні службовых абавязкаў, 12 сталі грамадзянскімі ахвярамі, а 17 загінулі ў баі, абараняючы Ўкраіну. Дадзеныя не ўключаюць замежных журналістаў.

Крыніца: Нацыянальны саюз журналістаў Украіны.

 

25 ліпеня на трасе Бярдзянск – Мелітопаль на часова акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці расейская ваенная машына пераехала грамадзянскі аўтамабіль. У выніку аварыі загінула трое мірных жыхароў, у тым ліку дзіця.

Крыніца: Мэр Мелітопаля.

 

расейскія агрэсары працягваюць масіраваныя абстрэлы, авіяўдары і спробы наступу ў Данецкай вобласці. 24 ліпеня трое мірных жыхароў атрымалі раненні. Былі пашкоджаны або разбураны больш за 30 дамоў і некалькі школ.

 

 

 

Крыніцы: начальнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі, Данецкае абласное ўпраўленне міліцыі.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard