Digest 144 July 16, 2022. Russian War Crimes in Ukraine Facts and Evidences

Дайджэст 144 16 ліпеня 2022 г. Ваенныя злачынствы Расеі ва Ўкраіне Факты і доказы

расейскія агрэсары працягваюць моцныя абстрэлы і спробы наступу ў Данецкай вобласці. 15 ліпеня загінулі восем мірных жыхароў, яшчэ 113 былі параненыя. Ад моцных абстрэлаў пацярпелі гарады Славянск і Бахмут. Пашкоджаныя 36 дамоў. Ваенныя дзеянні працягваюцца.

Крыніца: кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі,  Нацыянальная паліцыя ў Данецкай вобласці, АП.

 

15 ліпеня расейскія акупанты абстралялі з артылерыі, мінамётаў і РСЗА памежныя раёны Сумскай і Чарнігаўскай абласцей. Загінуў мірны жыхар, яшчэ сямёра атрымалі раненні.

Крыніцы: Сумская абласная вайсковая адміністрацыя, Чарнігаўская абласная вайсковая адміністрацыя.

 

Увечары 15 ліпеня расейскія акупанты нанесьлі ракетны ўдар па горадзе Дняпро. Трое мірных жыхароў загінулі, яшчэ 15 атрымалі раненні.

Крыніца: кіраўнік Дняпроўскай абласной вайсковай адміністрацыі.

 

На падкантрольнай ураду тэрыторыі Луганскай вобласьці ў выніку расейскага абстрэлу загінула мірная жанчына.

Крыніца: Луганская абласная вайсковая адміністрацыя.

 

Раніцай 16 ліпеня расейскія агрэсары нанеслі чатыры ракетныя ўдары па горадзе Чугуеў Харкаўскай вобласці. Пацярпеў жылы квартал; загінулі трое мірных жыхароў, яшчэ трое атрымалі раненні.

Крыніца: кіраўнік следчага аддзела ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі Украіны ў Харкаўскай вобласці, Пракуратура Харкаўскай вобласці.

 

Раніцай 16 ліпеня расейскія акупанты абстралялі з РСЗА горад Нікапаль Днепрапятроўскай вобласці. расейская зброя была сканцэнтраваная для абстрэлаў акупаванай Запарожскай АЭС, каб украінскія сілы не змаглі нанесці ўдар у адказ. Двое мірных жыхароў загінулі, яшчэ адзін атрымаў раненні.

Przegląd 144 16 lipca 2022 r.  Rosyjskie zbrodnie wojenne w Ukrainie Fakty i dowodyКрыніца: кіраўнік Дняпроўскай абласной вайсковай адміністрацыі.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard