расейскія агрэсары працягваюць моцныя абстрэлы, авіяўдары і спробы наступу ў Данецкай вобласці. 9 чэрвеня на падкантрольнай ураду частцы рэгіёну загінулі трое мірных жыхароў, больш за 20 атрымалі раненні. Акрамя таго, увечары 9 чэрвеня расейскія акупанты абстралялі з РСЗА жылы квартал горада Часаў Яр. Разбураны жылы дом, загінулі або памерлі ад ран не менш за 15 мірных жыхароў. Дзясяткі іншых знаходзяцца пад руінамі або былі выратаваны.
Крыніцы: кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі, Упраўленне Нацпаліцыі ў Данецкай вобласці.
9 чэрвеня расейскія акупанты абстралялі горад Харкаў і падкантрольныя ўраду раёны Харкаўскай вобласьці. Адзін мірны жыхар загінуў, яшчэ трое атрымалі раненні.
Крыніца: кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі.
9 чэрвеня ў выніку абстрэлаў расейскай артылерыі і авіяўдараў у прыгранічных раёнах Сумскай вобласці пацярпелі пяць мірных жыхароў.
Крыніца: кіраўнік Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
- Украінскія штодзённыя перамогі. 08.11.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі - 08.11.2022
- “Саюзнікі плануюць вызваленне Украіны да вясны? Бо тады ўжо мусяць засяродзіцца на Кітаі,” – палітычны эксперт А. Галабуцкі - 22.10.2022
- Ядзерныя пагрозы Пуціна: Хуткая перамога саюзьнікаў магчымая, але рызыкі неапраўданыя, – палітычны экспэрт А.Галабуцкі - 12.10.2022