Digest 136 July 8, 2022. Russian War Crimes in Ukraine Facts and Evidences

Дайджэст 136 8 ліпеня 2022 г. Ваенныя злачынствы Расеі ва Ўкраіне Факты і доказы

Больш за 100 мірных жыхароў загінулі, больш за 420 атрымалі раненні ў горадзе Кіеве з пачатку шырокамаштабнай расейскай вайны ва Ўкраіне.

Крыніца: кіраўнік Кіеўскай гарадской пракуратуры.

7 ліпеня ў выніку расейскіх абстрэлаў у Харкаўскай вобласці загінулі чацвёра мірных жыхароў, яшчэ дзевяць атрымалі раненні. Большасць з іх пацярпелі пасля расейскага абстрэлу з РСЗА горада Харкава.

Крыніца: кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі, пракуратура Харкаўскай вобласці.

 

расейскія акупанты працягваюць моцныя абстрэлы, авіяўдары і спробы наступу ў Данецкай вобласці. 7 ліпеня загінулі прынамсі шэсць мірных жыхароў, яшчэ 21 быў паранены. Ваенныя дзеянні працягваюцца.

Крыніца: кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі, Упраўленне Нацпаліцыі ў Данецкай вобласці.

 

7 ліпеня расейскія агрэсары абстралялі падкантрольныя ўраду раёны Мікалаеўскай вобласці. У вёсцы Украінка Галіцынаўскай суполкі загінулі двое мірных жыхароў.

Крыніца: Мікалаеўская абласная вайсковая адміністрацыя.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard