Дайджэст 121 23 чэрвеня 2022 г. Расейскія ваенныя злачынствы ва Украіне Факты і доказы

расейскія акупанты працягваюць масіраваныя абстрэлы, а таксама наносяць удары з паветра і робяць спробы наступлення ў Данецкай вобласці. 22 чэрвеня прынамсі чацвёра мірных жыхароў загінулі і пяцёра атрымалі раненні.

Digest 121 June 23, 2022.  Russian War Crimes in Ukraine Facts and EvidencesDigest 121 June 23, 2022.  Russian War Crimes in Ukraine Facts and Evidences

Крыніца: старшыня Данецкага абласнога ваеннага ўпраўлення, Упраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Данецкай вобласці.

 

22 чэрвеня ў Харкаўскай вобласці ў выніку абстрэлу з боку расеі загінулі дзесяць украінцаў.

Digest 121 June 23, 2022.  Russian War Crimes in Ukraine Facts and Evidences

Крыніцы: старшыня Харкаўскага абласнога ваеннага ўпраўлення, пракуратура Харкаўскай вобласці, Упраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Харкаўскай вобласці.

 

22 чэрвеня ў пасёлку Вяліка Пісараўка Сумскай вобласці ў выніку атакі расейскага беспілотніка загінуў мірны жыхар. Акрамя таго, расейскія агрэсары вялі моцны артылерыйскі абстрэл прымежных раёнаў Украіны.

Крыніца: старшыня Сумскага абласнога ваеннага ўпраўлення.

 

расейскія акупанты працягваюць масіраваны абстрэл, авіяўдары і спробы наступу ў Луганскай вобласці. Прынамсі адзін мірны жыхар загінуў, яшчэ трое атрымалі раненні. Баявыя дзеянні працягваюцца.

Крыніца: старшыня Луганскага абласнога ваеннага ўпраўлення.

 

22 чэрвеня расейскія агрэсары нанеслі сем ракетных удараў па горадзе Мікалаеве. Загінуў мірны жыхар, яшчэ двое атрымалі раненні.

Digest 121 June 23, 2022.  Russian War Crimes in Ukraine Facts and EvidencesКрыніцы: Паўднёвае аператыўнае камандаванне, Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сітуацыях.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard