Дайджэст 113 15 чэрвеня, 2022. Расейскія ваенныя злачынствы ва Ўкраіне Факты і сведчанні

У Чарнігаўскай вобласці з пачатку вялікамасштабнага расейскага нападу загінулі 478 цывільных асоб і былі параненыя 692. У лютым і сакавіку вобласць была часткова акупаваная. З красавіка ў Чарнігаўскай вобласці не было баявых дзеянняў, але пасля адыходу расейскія войскі ажыццяўлялі артылерыйскія абстрэлы, наносілі паветраныя і ракетныя ўдары.

Крыніца: Офіс пракурора Чарнігаўскай вобласці, Служба па Надзвычайных сітуацыях Украіны. 

 

У Харкаўскай вобласці з пачатку шырокамасштабнага расейскага нападу загінулі 760 украінскіх цывільных асоб і больш 1000 былі параненыя. Трэць вобласці акупаваная расеяй. Агрэсар працягвае ажыццяўляць артабстрэлы і наносіць паветраныя і ракетныя ўдары. 

Крыніца: Офіс генеральнага пракурора.

 

Ноччу з 14 на 15 чэрвеня, расейскія РСЗА абстралялі горад Апосталава, Дняпроўскай вобласці. Чацвёра цывільных былі забітыя, адзін паранены. Па горадзе былі нанесеныя ўдары расейскімі касетнымі боепрыпасамі.

Digest 113 June 15, 2022.  Russian War Crimes in Ukraine Facts and Evidences

Digest 113 June 15, 2022.  Russian War Crimes in Ukraine Facts and Evidences

Крыніца: Офіс пракурора Дняпроўскай вобласці 

 

расейскі агрэсар працягвае абстрэльваць, наносіць авіяўдары і спрабуе наступаць у Данецкай вобласці. 14 чэрвеня, трое цывільных грамадзян былі забітыя, чацвёра атрымалі раненні.

Крыніца: Старшыня Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard