10 чэрвеня ў Каробачкіным Чугуеўскага раёна загінулі 4 мірныя жыхары, калі расейскія агрэсары працягвалі абстрэлы падкантрольных украінцам раёнаў Харкаўскай вобласці. Акрамя таго, у некалькіх вёсках рэгіёну ў выніку расейскіх абстрэлаў былі параненыя шасьцёра мірных жыхароў.
Крыніца: старшыня Харкаўскага абласнога ваеннага ўпраўлення
Расейскія захопнікі працягваюць моцныя абстрэлы, наносяць авіяўдары і спрабуюць наступленне ў Данецкай і Луганскай абласцях. 10 чэрвеня не менш за пяць мірных жыхароў загінулі, 12 атрымалі раненні. Колькасць ахвяр можа быць большай. Вёска Урубоўка Луганскай вобласці абстраляная з расейскай цяжкай агнямётнай сістэмы. Горад Мар’інка Данецкай вобласці быў атакаваны расейскімі фосфарнымі боепрыпасамі.
Крыніцы: старшыня Данецкага абласнога ваеннага ўпраўлення, старшыня Луганскага абласнога ваеннага ўпраўлення, Суспільне медыя, Нацыянальная паліцыя Украіны
10 чэрвеня 1 мірны жыхар быў забіты ў выніку серыі расейскіх артылерыйскіх удараў па вёсках у Сумскай вобласці ля ўкраінска-расейскай мяжы.
Крыніца: старшыня Сумскага абласнога ваеннага ўпраўлення
11 чэрвеня ў выніку расейскага абстрэлу прыфрантавога пасёлка Ліманы Мікалаеўскай вобласці загінуў мірны жыхар. 10 чэрвеня ў Мікалаеўскай вобласці расійскія агрэсары паранілі восем мірных жыхароў.
Крыніцы: Мікалаеўскі абласны савет, камандаванне аперацыі “Поўдзень”, Тэлеканал “24”.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
- Украінскія штодзённыя перамогі. 08.11.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі - 08.11.2022
- “Саюзнікі плануюць вызваленне Украіны да вясны? Бо тады ўжо мусяць засяродзіцца на Кітаі,” – палітычны эксперт А. Галабуцкі - 22.10.2022
- Ядзерныя пагрозы Пуціна: Хуткая перамога саюзьнікаў магчымая, але рызыкі неапраўданыя, – палітычны экспэрт А.Галабуцкі - 12.10.2022