Українські щоденні перемоги

14.06.2022 Украінскія штодзённыя перамогі. Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

 матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik

Нашы абаронцы ўжо знішчылі больш за 32 500 акупантаў.

 ✅ Украінскія паветраныя сілы здолелі знішчыць тры расейскія ракеты, запушчаныя з Чорнага мора.

 ✅ Над Харкаўскай вобласцю ўкраінскія абаронцы збілі варожы верталёт Ка-52, які ўпаў на часова акупаваную тэрыторыю.

 ✅ Літоўскі журналіст Андрюс Тапінас, які сабраў на Байрактар для Ўзброеных сіл пяць мільёнаў еўра, перадасць Украіне 110 антыдронавых гармат EDM4S.

 ✅ Міністр абароны Аляксей Рэзнікаў і галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерый Залужны сустрэліся ў Кіеве з амбасадаркай ЗША Брыджыт Брынк, каб абмеркаваць пытанні ваеннай дапамогі і ўмацавання абароназдольнасці Украіны. Рэзнікаў спадзяецца, што вынікі новай сустрэчы ў фармаце Рамштайн дазволяць павялічыць пастаўкі зброі ва Ўзброеныя сілы Ўкраіны, асабліва цяжкага ўзбраення.

 ✅ Зяленскі заявіў, што Ўкраіна будзе гатовая да перамоваў з расейскімі захопнікамі толькі тады, калі акупанты будуць гатовыя скончыць вайну.

 ✅ Зяленскі запэўніў, што ўкраінскія вайскоўцы маюць стратэгічную перавагу над расейскімі акупантамі па ўсёй лініі фронту, таму вызваленне акупаваных тэрыторый адбудзецца неўзабаве.

 ✅ «Мы не можам сказаць “не”» — віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Франс Цімерманс выступае за наданне Ўкраіне статусу кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз.

 ✅ 14 чэрвеня ЕС адключае ад SWIFT яшчэ тры расейскія банкі ў рамках шостага пакета санкцый: Сбербанк, Рассельгасбанк і Маскоўскі крэдытны банк.

 ✅ Восьмы апеляцыйны суд Львова 14 чэрвеня забараніў былую партыю экс-нардэпа Яўгена Мураева «Нашы», якую Мінюст лічыць прарасескай.


 

Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard